Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Дрыбін, вул. Леніна, 37.
Гасцініца «Дрыбін», размешчаная ў цэнтры гарадскога пасёлка Дрыбін, была пабудавана ў 2001 года. Гасцініца ўяўляе сабой 4-х павярховы цагляны будынак, у якім могуць размесціцца 44 наведвальніка ў 29 нумарах. Для пастаяльцаў прапануюцца аднамесныя і двухмесныя нумары.
Да будынка маюцца пад'язныя шляхі і падыходы, аўтапаркоўка, добра ўпарадкаваная прылеглая тэрыторыя. У будынку гасцініцы ёсць аддзяленне паштовай сувязі, аўтамат міжнароднай сувязі, бар на 20 пасадачных месцаў, камера захоўвання, цырульня.
Побач з гасцініцай знаходзяцца музей, аптэка, лазня, магазін, рэстаран, пункт абмену валюты і спартыўны комплекс.